Рэгуляцыйныя органы ЕC загадалі банкам старанна правяраць транзакцыі ўсіх расейскіх і беларускіх кліентаў
Рэгуляцыйныя органы Еўразвяза загадалі некаторым банкам старанна правяраць транзакцыі ўсіх расейскіх і беларускіх кліентаў, у тым ліку рэзідэнтаў ЕС, каб пераканацца, што яны не выкарыстоўваюцца для абыходу заходніх санкцый супраць Масквы, паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы.
У першую чаргу будуць звяртаць увагу на буйныя плацяжы ды дэпазіты і на новыя крэдытныя заяўкі. Гэта будзе тычыцца дзясяткаў тысяч расейцаў і беларусаў, якія жывуць у Еўразвязе, адзначае агенцтва. «Спачатку меры былі сканцэнтраваны на асобах з расейскім грамадзянствам, незалежна ад таго, былі яны рэзідэнтамі або нерэзідэнтамі, а пазней былі распаўсюджаныя і на беларусаў», — сказала адна з крыніц.