Рэнтабельнасць гандлю знізілася
Рэнтабельнасьць гандлю ў Беларусі за мінулы год зьнізілася. Хоць дакладных дадзеных пакуль няма. Пра гэта распавёў кіраўнік упраўленьня эканомікі, фінансаў і цэнаў Міністэрства гандлю Павал Філіпаў:
– Рэнтабельнасць знізілася ў параўнанні з папярэднімі перыядамі, але зараз у існуючых эканамічных умовах гандаль не зарабляе. Той ровень гандлёвых надбавак, якія былі і ў 2014 годзе, захаваліся і ў 2015.
Дадамо, што за мінулы год Мінгандаль Беларусі цалкам прыпыніў працу 5 аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання. Прычынай сталі выяўленыя парушэнні, якія ўладальнікі не змаглі выправіць.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота CTV.BY