Рэшткі тавару ІП не змогуць ні прадаць, ні падарыць
З 2016 года рэшткі тавару ІП не змогуць ні прадаць, ні падарыць. Калі індывідуальныя прадпрымальнікі працягваюць прадаваць рэшткі тавараў без дакументаў, ім пагражае штраф ад 20 да 200 базавых велічынь, паведамляе БелТА.
Намеснік начальніка ўпраўлення падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах Наталля Падгорная адзначыла, што паводле ўказу № 222 з 1 студзеня 2016 забаронены гандаль і іншае адчужэнне (нават на бязвыплатнай аснове) рэшткамі тавараў. За парушэнне забароны па ч.2 ст.12.7 КаАП прадпрымальнікам пагражае штраф ад 20 да 200 базавых велічынь (на сёння ад 3,6 да 36 млн рублёў) і канфіскацыя даходу ад продажу. Таксама могуць канфіскаваць прылады і сродкі здзяйснення правапарушэння.
Фота people.onliner.by