Reuters: Расейскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі на НПЗ «Нафтан»



Расейскія кампаніі не закранулі наўпрост абмежавальныя меры, але яны занепакоеныя тым, што іх могуць пакараць, калі працягнецца супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. Вашынгтон адклікаў дазволы на некаторыя здзелкі ЗША з дзевяццю беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі, уключаючы завод «Нафтан» і яго ўладальніка «Белнафтахім».

ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з меркаванымі парушэннямі правоў чалавека і злоўжываннямі, паведамілі агенцтву Reuters крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Па іх дадзеных, «Роснефть» і «Сургутнефтегаз» не плануюць пастаўляць нафту на завод «Нафтан» у траўні, а шэраг іншых расейскіх кампаній пакуль чакаюць распараджэнняў кіраўніцтва і пакуль не падпісваюць загады.

Расея пастаўляе на беларускі завод «Нафтан» 5,5 мільёнаў барэляў нафты штомесяц.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sb.by