Рэзкага скачку цаны на паліва не будзе
Рэзкага скачку цаны на паліва для аўтаўладальнікаў не будзе, заявіў у інтэрв’ю праграме „Тыдзень” тэлеканала СТВ, паказаным увечары 13 мая, старшыня канцэрна „Белнафтахім” Ігар Ляшэнка.
Пры гэтым, паводле яго слоў, на фоне росту сусветных цэн на нафту кошт паліва будзе павышацца. „Мы ідзем сінхронна з нашымі калегамі з Расейскай Федэрацыі. Сёння такая стратэгія”, — сказаў старшыня канцэрна.
Нагадаем, апошні раз паліва ў Беларусі падаражэла на адну капейку 12 мая. Да гэтага бензін даражэў сем разоў: 8 лютага — на дзве капейкі, 10, 15, 24 і 30 сакавіка, 4 і 14 красавіка — на капейку. Дызпаліва даражэла шэсць разоў (у лютым—сакавіку сінхронна з бензінам) і таннела — двойчы (14 і 27 красавіка — абодва разы на капейку).