Рост цэн на прадукты не спыняецца
На 5-20% літаральна за два месяцы гэтага году падаражэлі малочныя, мясныя прадукты, садавіна і гародніна. Вызначыць дакладную лічбу, наколькі павялічыліся цэны, немагчыма. Кожная крама выстаўляе свае кошты. Менавіта таму рост цэн прайшоў незаўважна для грамадзян. Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы распавялі пра тое, якія прадукты падаражэлі, а таксама якім чынам змяніўся іх рацыён харчавання:
– Малочныя прадукты пайшлі ўверх, ды практычна ўсе прадукты.
– Кожны дзень цэны розныя. Спрабуем усё купляць патроху. Перадусім купляем малако, твораг, не так часта мяса і рыба.
– На ўсе прадукты выраслі цэны. І на прамысловыя тавары таксама.
– Так, цэны падраслі. Але я думаю, перадусім “малочка” падрасла. Пра мясныя не магу сказаць. Не ведаю. Мы мясам не захапляемся. Пакуль мы можам сабе дазволіць розныя прадукты. Мы працуем і можам сабе яшчэ купіць.
Старшыня Берасцейскага абласнога аддзялення Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў звяртае ўвагу, што калі на прадпрыемствах не адбудуцца рэформы, а сельская гаспадарка не будзе развівацца, то прадукты харчавання могуць падаражэць яшчэ як мінімум у два разы.
І такім чынам, амаль весь заробак беларусаў будзе зыходзіць на пакрыццё паслугаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і набыццё прадуктаў харчавання.
Беларускае Радыё Рацыя