Ровень афіцыйнага беспрацоўя вырас удвая
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец 2015 года склала 43 тысячы 300 чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя дасягнуў 1% эканамічна актыўнага насельніцтва, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт са спасылкай на дадзеныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
У эканоміцы краіны ў снежні было занята 4 мільёны 470 тысяч чалавек. Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у канцы снежня 2014 года складала 24 тысячы 200 чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец снежня 2014 года, як і на канец снежня 2013 га склаў 0,5% эканамічна актыўнага насельніцтва.
Такім чынам, за год узровень афіцыйнага беспрацоўя вырас удвая.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ric.ua