Рух „За свабоду” правёў круглы па пытаннях прыватызацыі



Пытанні прыватызацыі ў Беларусі былі абмеркаваны на круглым стале, які быў арганізаваны ў Менску Рухам „За свабоду”. Па словах намесніцы старшыні гэтай арганізайцыі Галіны Скараход, размова ішла аб розных накірунках прыватызацыі, у прыватнасці, аб чэкавай прыватызацыі, якая працягваецца ўжо амаль 30 год, але не прывяла да тых вынікаў, якія ад яе чакаліся. Таму палітычныя партыі пачалі ствараць сваё агульнае бачанне прынцыпаў прыватызацыі ў Беларусі – што трэба рабіць, каб гэты працэс зрушыўся з месца.

– Мы прыйшлі да высновы, што першы прынцып прыватызацыі – гэта выдатная, добра сфармуляваная заканадаўчая і нарматыўная база. Таму што тое, што зараз адбываецца, вельмі хутка мяняецца. Улады пачынаюць працаваць па нейкіх сваіх законах, указах, затым гэта ўсё мяняецца. І зараз няма такога добрага бачання, як увогуле працуе закон у адносінах да прыватызацыі.

SKARAHOD-2

Галіна Скараход

Таксама галоўнымі прынцыпамі прыватызацыі з’яўляецца яе празрыстасць, аб’ектыўная ацэнка коштаў прыватызуемых актываў, канкурэнтны падыход сярод удзельнікаў прыватызацыі. З гэтымі чатырма прынцыпамі пагадзіліся ўсе ўдзельнікі дыскусіі, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Руху „За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых „Справядлівы свет”, Беларускай партыі „Зялёныя” і іншыя.

Абмеркаванне падыходаў да прыватызацыі, якія выклікалі спрэчкі, будзе неўзабаве працягута.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя