Румас пракаментаваў сітуацыю на валютным рынку



Пакуль яшчэ нельга ацаніць усе наступствы рэзкага зніжэння цэн на нафту і дэвальвацыі расейскага рубля.

Пра гэта БЕЛТА заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каментуючы сітуацыю на адпаведных рынках і тое, як гэта ўплывае на Беларусь.

Сёння на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр падскочыў адразу на 10 капеек і склаў 2 рублі 35 капеек. Еўра ўжо каштуе 2,67. Цэны на нафту ў свеце абрынуліся на 30 працэнтаў да 31 даляра.  “У любым выпадку Нацыянальны банк будзе прытрымлівацца рынкавых тэндэнцый і не будзе штучна стрымліваць беларускі рубель”, — заявіў Сяргей Румас. А што тычыцца абвалу цэн на нафту, то прэм’ер-міністр пацвердзіў, што гэта роўным чынам ўплывае і на перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.