Румас: У Беларусі цэняць супрацоўніцтва з Афганістанам
У Беларусі цэняць супрацоўніцтва з Афганістанам, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Румас 12 кастрычніка на сустрэчы з кіраўніком урада краіны Абдулой Абдулой. Сустрэча адбылася ў Душанбэ, дзе праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Беларусь удзельнічае ў ім у статусе назіральніка пры ШАС.
„У Беларусі ведаюць і высока цэняць ваш канструктыўны падыход да развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Афганістанам, а таксама асабістую ўвагу да рэалізацыі нашых сумесных праектаў. Ваш візіт у Беларусь у жніўні мінулага года быў асновай для развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі краінам, і я рады сённяшняй магчымасці абмеркаваць, як прасоўваецца выкананне раней дасягнутых дамоўленасцяў”, — цытуе Румаса прэс-служба беларускага ўрада.
Абдула Абдула у сваю чаргу падкрэсліў, што Афганістан традыцыйна падтрымлівае сяброўскія адносіны з Беларуссю. „У нас ёсць вельмі добрыя ўспаміны пра Беларусь”, — сказаў ён.
Таваразварот паміж краінамі ў студзені—ліпені 2018 года склаў 21,7 млн даляраў (па выніках 2017 года ён склаўся на ўзроўні 29,6 млн даляраў). Беларускі экспарт за сем месяцаў вырас на 48,2% да 21,5 млн далялараў, яго аснову складаюць нафтапрадукты, трактары і седлавыя цягачы, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.