Рыгор Рапота: Ідуць інтэнсіўныя кансультацыі беларускіх і расейскіх экспертаў



Перамоўны працэс па аднаўленні паставак беларускай мяса-малочнай прадукцыі ў Расею ідзе занадта марудна, прызнаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота. Паводле яго, ідуць інтэнсіўныя кансультацыі беларускіх і расейскіх экспертаў. Трэба іх спытаць, чаму яны так доўга гэта робяць. Я сам з задавальненнем атрымаў бы адказ, і мы гэтыя пытанні задаем таксама, – сказаў дзяржсакратар:

– Сітуацыя складаная, яна ўзнікла для нас нечакана, трэба было разабрацца, і мы сабралі ўсіх зацікаўленых асобаў і ініцыятараў гэтага ўсяго, доўга разбіраліся. Ёсць напрацаваны механізм і трэба было ім з самага пачатку скарыстацца. Я з засмучэннем сведчу, што ўдзельнікі гэтага працэсу гэтым не скарысталіся.

Прыгадаем, што ў лістападзе Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі прадукцыі больш як 20-ці беларускіх мяса-малочных прадпрыемстваў у сувязі з яе неадпаведнасцю нормам заканадаўства Расейскай Федэрацыі і Мытнага саюзу.

Беларускае Радыё Рацыя