РЖД запусціла рэгулярны грузавы рух у абыход Украіны



Грузавыя цягнікі пачалі рэгулярны рух па чыгунцы ў абыход Украіны, паведамілі ў РЖД.

У жніўні РЖД завяршыла будаўніцтва абыходнага ўчастка Жураўка – Мілерава. Работы пачаліся ў 2014 годзе, пасля пагаршэння адносін з Украінай.

Лінія даўжынёй 137 кіламетраў праходзіць цалкам па тэрыторыі Расеі. Будаўніцтва абыходнага ўчастка ацэньвалася ў 56 мільярдаў рублёў. У праекце ўдзельнічалі падраздзяленне РЖД – „Росжелдорстрой” і чыгуначныя войскі.

Пасажырскія цягнікі па новым участку запусцяць пасля грузавых. Для іх яшчэ трэба будзе скласці расклад, адзначылі ў кампаніі.

ria.ru