СААЗ не выключае пандэміі з-за птушынага грыпу
Сусветная арганізацыя аховы здароўя не выключае пандэміі з-за птушынага грыпу, рызыка зараз вельмі высокая. Са свайго боку санітарна-эпідэміялагічная служба Беларусі яшчэ напрыканцы лютага паведаміла, што шмат небяспекі сыходзіць з Расеі, дзе ўжо зафіксавана звыш паўсотні ўсплёскаў хваробы.
Што трэба рабіць, як буйным, так і малым гаспадаркам, каб папярэдзіць вірус, распавёў ветэрынар Віктар Грышчэня:
– Варта прыступіць да забою той птушкі, якая прызначана для харчавання насельніцтва, прыбраць яе ў лядоўні. Тая птушка, якая застаецца, перавесці яе на безвыгульнае ўтрыманне, каб яны былі зачынены ў куратніках. Выключыць кантакт з дзікай птушкай гэта галубы, вераб’і, вароны. Як звычайна бывае, яны прылятаюць на падворак, калі харчуецца птушка. Яны могуць быць пераносчыкамі гэтага захворвання. Не скормліваць адходы без апрацоўкі.
Суразмоўца дадае, што самае галоўнае, каб пры з’яўленні першых прыкметаў, як фізічныя, так і юрыдычныя асобы неадкладна праінфармавалі адпаведныя службы, інакш будзе вялікая бяда.
Беларускае Радыё Рацыя