Самагон у прамысловых маштабах
Унітарнае даччынае прадпрыемства „Слонімскі вінзавод” інвеставала 5 мільярдаў рублёў у пачатак вытворчасці спіртнога напою з зерневай сыравіны па старажытных рэцэптах самагонаварэння пад назвай „ПершачОК ад дзеда”, паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Акулік.
Сродкі ў асноўным пайшлі на закупку спецыяльнага абсталявання — дыстылятара.
Як паведаміў Акулік, прадпрыемству першаму ў краіне выдадзены дазвол на выпуск гэтай прадукцыі ў аб’ёме 300 тысяч літраў у год.
Дырэктар прадпрыемства паведаміў, што з пачатку запуску праекта ў снежні мінулага года ўжо выпушчана 40 тысяч паўлітровых бутэлек. „Мы паставілі прадукцыю ў гандлёвыя сеткі Гарадзенскай вобласці. У Менску прадстаўнікі гандлёвых сетак пакуль ставяцца да новага прадукта з асцярожнасцю”, — адзначыў Акулік.
Пакуль выпускаецца адзін від напою — „Традыцыйны” — 42 градусы, у жніўні запушчаны больш моцны — „Люты” — 47 градусаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелаПАН