Самая высокааплатная вакансія ў Беларусі
У Беларусі адкрыта больш за 55 тысяч вакансій, але зарплату ад тысячы беларускіх рублёў можна чакаць толькі ў 3,4% выпадкаў.
З усіх вакансій толькі 1 898, або 3,4%, абяцаюць ўзровень зарплаты тысячу рублёў і вышэй – таго ўзроўню, да якога беларускія ўлады абяцаюць дабрацца ў сярэднім па краіне па выніках гэтага года.
Самая высокааплатная вакансія на сёння – трэнера нацыянальнай зборнай па біятлоне. Такому спецыялісту абяцаюць заробак ад 21 474 беларускіх рублёў у месяц, то бок больш за 10,5 тысяч даляраў.
У топ-3 вакансій шукаюць і IT-спецыяліста – дырэктара для кампаніі на зарплату ад 21 тысячы рублёў. Патрабаванні да суіскальніка: вопыт у IT ад дзесяці гадоў, валоданне SCRUM і Canban, а таксама свабоднае веданне англійскай і галандскай моў.
Трэцяя па ўзроўні зарплаты вакансія – інжынера з вопытам работы ад сямі гадоў, у тым ліку і за межамі Беларусі. Патрабуецца свабоднае валоданне ангельскай. Заробак абяцаюць ад 17,7 тысячы рублёў.
У сацыяльнай сферы з акладамі усе некалькі інакш. Так, тысячу рублёў і вышэй абяцаюць толькі аднаму настаўніку – носьбіту замежнай мовы з вопытам работы ў міжнародных школах. Ад 500 даляраў і вышэй гатовыя плаціць і 27 урачам, самая высокая зарплата – рэнтгенолагаў ў сталічную бальніцу, ад 1074 рублёў.