Самыя папулярныя пакупкі замежнікаў у Гародні
Назвалі самыя папулярныя пакупкі сярод замежных турыстаў у Гародні. Паводле праведзенага апытання, найбольш цікавяць замежных турыстаў вырабы народных творцаў як сувеніры. На другім месцы – посуд з хрусталю і шкла. Таксама замежнікі набываюць беларускі алкаголь, кандытарскія вырабы, сярод якіх асабліва папулярныя зефір, мармелад і цукеркі. Яшчэ сярод папулярных пакупак – вопратка з натуральных тканін, абутак, беларуская касметыка і лекі. Сярэдні чэк турыста складае прыкладна 70 даляраў без уліку паслугаў, якія ўваходзяць у кошт тура, паведамляе БелТА.
Фота onliner.by