Санкцыі абрынулі каціроўкі еўрааблігацый Беларусі



Новыя санкцыйныя дзеянні ў дачыненні да шэрагу беларускіх кампаній і фізічных асоб прывялі да падзення каціровак на суверэнныя еўрааблігацыі Беларусі, паведамляе фінансавы партал Cbonds.

Па дадзеных партала, індыкатыўныя каціроўкі пяці выпускаў еўрааблігацый за 21 чэрвеня знізіліся больш чым на 300 базісных пунктаў.

Як паведамлялася, у чэрвені мінулага года беларускія ўлады размясцілі сярод заходніх інвестараў два новыя выпускы еўрааблігацый на мільярд 250 мільёнаў даляраў. Каля 97% еўрааблігацый Беларусі набыта буйнымі заходнімі кіраўнікамі кампаніямі і інвестыцыйнымі фондамі. Размяшчэннем еўрабондаў ўлады займаюцца для прыцягнення сродкаў, якія накіроўваюцца на рэфінансаванне плацяжоў па дзяржаўнаму доўгу.

Беларускае Радыё Рацыя