Санкцыі супраць „Белзнешэканомбанка” затармозяць будаўніцтва АЭС



У новым „чорным спісе” ЗША  беларуская дачка „Знешэканомбанка” – „Белзнешэканамбанк”, які да нядаўняга часу ўзначальваў цяперашні кіраўнік Нацбанка Павел Калавур.

Санкцыі аўтаматычна ставяць пад пагрозу далейшае будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі, бо ўсё фінансаванне гэтай будоўлі ажыццяўляецца за кошт расейскага звязанага крэдыту і праходзіць непасрэдна праз „Белзнешэканамбанк”.

І хоць грошы нібыта паступаюць у расейскіх рублях, многія разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі ажыццяўляліся ў далярах. Менск і Масква выкруцяцца, але гэта запатрабуе часу і даставіць нямала непрыемнасцяў бакам праекту.

Да раней уведзеных санкцый супраць расейскіх грамадзян і юрыдычных асоб ЗША дадалі яшчэ 11 фігурантаў – фізічных – і 15 юрыдычных асоб, у тым ліку ўключаючы дочкі ЦЗнешэканомбанка” і „Раснафты”.