Санкцыі супраць Расеі адбіваюцца на беларускай эканоміцы
Пачынаюць спраўджвацца найгоршыя прагнозы адносна таго, што санкцыі, ўведзены Еўразвязам і ЗША у адносінах да Расеі, адаб’юцца і на эканоміцы Беларусі. Масква нават адсочвае беларускі рээкспарт, не даючы Беларусі зарабіць на ўкраінска-беларускім крызісе.
Расейская фінансавая дапамога Менску цяпер не будзе такой шчодрай, кажа эканамічны аглядальнік Аляксандр Сінкевіч:
– Сказваюцца санкцыі, сказваецца патаненне рубля. Расейкі рубель выклікае недавер у інвестараў. Расея пачынае лічыць грошы. Таму беларусы будуць атрымліваць менш магчымасцяў зарабіць. Напэўна ранейшыя дамоўленасці будуць выкарыстоўвацца, але больш на нейкія пернікі разлічваць не даводзіцца.
Хоць Беларусь і замясціла на расейскім рынку некаторыя ўкраінскія тавары, перадусім харчовыя, але гэта не кампенсавала ўсіх тых страт, якія панесла нашая краіна, – дадаў эканамічны эксперт.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя