«Санкцыйныя» прадукты харчавання, што ўвозяцца ў Расею, будуць знішчацца



Гэта прадугледжвае ўказ Уладзіміра Пуціна ад 29 ліпеня. У цяперашні час харчовыя тавары вяртаюцца адпраўніку. «Увезеная на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі сельскагаспадарчая прадукцыя, сыравіна і прадукты харчавання, краінай паходжання якіх з’яўляецца дзяржава, якая прыняла рашэнне аб увядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да расейскіх юрыдычных і фізічных асобаў або далучылася да такога рашэння, і забароненыя да ўвозу на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі тавары падлягаюць знішчэнню з 6 жніўня 2015 года », – гаворыцца ў дакуменце.

Ураду Расеі даручана «неадкладна ўсталяваць парадак знішчэння тавараў». Указ не ўжываецца ў дачыненні да тавараў, «увезеных фізічнымі асобамі для асабістага карыстання альбо змешчаных пад мытную працэдуру мытнага транзіту і перавозяцца ў трэція краіны, пры ўмове сапраўднасці ветэрынарных і фітасанітарных суправаджальных дакументаў. Раней Расея неаднарозова затрымлівала тавары, якія накіроўваліся з Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ntv.ru