Савет Міністраў дазволіў рознічным цэнам расці
Урад Беларусі адмяніў забарону на рост рознічных цэнаў на тавары. Раней нельга было падвышаць цэны ў параўнанні з тымі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года.
Пастанова Савета Міністраў № 250 ад 31 сакавіка дазваляе прадаўцам падымаць цэны, паведамляе БЕЛТА. Гэтая пастанова набыла моц з дня прыняцця, але абнародаваная – толькі сёння. Новая пастанова прадпісвае Міністэрствам гандлю, сувязі ды інфарматызацыі, рэспубліканскаму саюзу спажывецкіх таварыстваў, абласным уладам і кіраўніцтву Менску – забяспечыць наяўнасць шырокага асартыменту спажывецкіх тавараў у гандлёвых аб’ектах ды інтэрнэт-крамах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота news.open.by