Савет па развіцці лічбавай эканомікі створаны ў Беларусі
Савет па развіцці лічбавай эканомікі створаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лютага 2018 года нумар 167.
Савет будзе каардынаваць дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы лічбавай трансфармацыі эканомікі і развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Асноўнымі задачамі савета з’яўляюцца вызначэнне мэт і задач лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі; устанаўленне прыярытэтаў укаранення лічбавых тэхналогій для вытворчых галін, сфер гандлю і паслуг, сацыяльнай сферы з улікам апошніх дасягненняў у сферы ІКТ і развіцця глабальнай лічбавай прасторы; фарміраванне спрыяльнага прававога і рэгулятарнага асяроддзя для развіцця нацыянальнай лічбавай эканомікі.
Савет таксама будзе займацца стымуляваннем пераходу да перадавых лічбавых тэхналогій у розных сферах эканомікі і грамадскіх адносін, стварэннем і развіццём сучаснай лічбавай інфраструктуры і стварэннем лічбавых платформ рознага прызначэння, развіццём нацыянальнай індустрыі ІКТ. Сярод задач таксама рэалізацыя інвестпраектаў і праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне ІКТ і міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы лічбавай эканомікі.
Арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці савета ажыццяўляецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.
Пастановай таксама зацверджаны склад савета. Яго старшыня – прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, намеснік старшыні савета – першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.