СБУ знайшла яшчэ 50 скрадзеных МАЗаў



Супрацоўнікі Службы бяспекі канфіскавалі яшчэ пяцьдзясят грузавікоў, скрадзеных у Менскага аўтамабільнага завода з дапамогай махлярскіх дзеянняў, паведаміла прэс-служба СБУ.

Òàáëè÷êà íà çäàíèè Ñëóæáû áåçîïàñíîñòè Óêðàèíû â Êèåâå 12 ìàðòà 2009 ã.

Праваахоўнікі сумесна са спецыялістамі МАЗа выявілі машыны, якія знаходзіліся ў вышуку, на некалькіх аўтатранспартных прадпрыемствах Мікалаеўскай вобласці.

СБУ нагадала, што ў 2013 годзе камерцыйная структура заключыла дагавор на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў „МАЗ” і прычэпаў да іх коштам больш за 15 млн долараў ЗША. „Атрыманыя грузавікі дзялкі перапрадалі іншым прадпрыемствам, а сродкі зламыснікі перавялі ў наяўныя з выкарыстаннем падстаўных камерцыйных структур і прысвоілі. У кастрычніку 2016 года супрацоўнікі спецслужбы знайшлі сто грузавікоў „МАЗ” у розных рэгіёнах Украіны”, — адзначыла прэс-служба.

Пасля правядзення неабходных працэдур права ўласнасці на аўтамабілі будзе вернутае беларускаму заводу. Працягваецца дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці на падставе ч. 4 арт. 190 Крымінальнага кодэкса Украіны, гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Раней СБУ паведамляла, што 18—19 кастрычніка 2016 года аператыўнікі спецслужбы з прыцягненнем спецыялістаў МАЗа правялі шэраг вобшукаў на аўтатранспартных прадпрыемствах Хмяльніцкай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Чарнігаўскай абласцей. Паводле іх вынікаў канфіскавана больш за 100 грузавікоў „МАЗ”, якія знаходзіліся ў вышуку.

belapan.by