Сэканд-хэнды набываюць папулярнасць
У Берасці значна павялічылася колькасць сэканд-хэндаў за апошнія некалькі месяцаў. Ужо сёння іх можна налічыць некалькі дзясяткаў. Бяруцца за такую справу нярэдка былыя індывідуальныя прадпрымальнікі, якія страцілі свой бізнес пасля апошніх указаў. Ёсць і тыя, хто займаецца сэканд-хэндамі не першы год. Бізнесоўцы распавялі пра тое, які асартымент прадстаўлены, і хто да іх наведваецца:
– Розны кантынгент у нас бывае. Хтосьці хоча танней купіць, хтосьці хоча набыць брэндавыя рэчы. Не кожны можа набыць цяпер добрую рэч.
– Тавар бяром у беларускіх пастаўшчыкоў. Захацелі сэканд-хэнд. У Еўропе гэта вельмі развіта. Часцей прыходзяць жанчыны.
– Пакупнікі розныя. Даволі часта забяспечаныя пакупнікі прыходзяць. А так, канешне, асноўная маса – гэта сталыя пакупнікі.
Берасцейскія наведнікі сэканд-хэндаў адмовіліся ад каментароў, прычыны яны не патлумачылі. Аднак, паводле гандляроў, за дзень да іх заходзіць да сотні пакупнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце