Сетка гатэляў Marriott сыходзіць з Расеі
Сетка гатэляў Marriott абвясціла аб прыпыненні ўсіх аперацый у Расеі з-за канфлікту ва Украіне, паведамляе reform.by.
«Мы прыйшлі да высновы, што з-за нядаўна ўведзеных абмежаванняў з боку ЗША, Вялікабрытаніі і ЕЗ Marriott не можа працягваць працаваць ці падаваць франшызу гатэлям на расейскім рынку. Таму мы прынялі рашэнне прыпыніць усе міжнародныя аперацыі Marriott ў Расеі», – гаворыцца ў заяве кампаніі.
Сетка Marriott працавала ў Расеі 25 гадоў.