Што будзе з нацыянальным бізнесам?



У сувязі з антывіруснымі мерапрыемствамі, у Беларусі і за мяжой, рух турыстаў спыніўся. Гандлёвыя кропкі, якія ў асноўным былі разлічаныя на турыстаў, згубілі кліентаў.

Што гэта – канец бізнесу ці магчымасць выйсця на іншы ўзровень? Кажа гаспадар гарадзенскай крамы „Адметнасць” Сяргей Верамеенка:

– Я думаю, што для гэтага трэба найперш ацаніць глыбіню гэтай праблемы, думаю шмат хто яе ўяўляе. Асабіста для сябе мы вырашылі, што будзем урэшце займацца распрацоўкай сайта, з дапамогай якога пасля рашэння ўсіх гэтых часовых праблем мы ўсё ж такі зоймемся працай праз інтэрнэт.

Пакуль у краінах-суседках урадамі бізнесу і турыстычнай сферы аказваецца падтрымка, у Беларусі ад улады пакуль не паступіла ніякіх прапановаў. Беларускія прадпрымальнікі бачаць выйсце ў народнай салідарнасці. Кажа Антон Шарапкевіч з этна-крамы „Цудоўня”:

– Хоць наша мяжа адкрытая, але трэба спадзявацца на людзей, якія самі будуць арганізоўвацца, самі будуць сыходзіць на каранцін, самі дзесьці абмяжоўваць у выхадах на вуліцу, у шпацырах па горадзе. Гэта павінна залежыць ад людзей.

У Беларусі каранціну няма, таму няма і жорсткіх абмежаванняў, таму індывідуальныя прадпрымальнікі могуць працаваць. 

Беларускае Радыё Рацыя