Што чакае прадпрымальнікаў улетку?



Кіраўнік РГА “Перcпектыва” Анатоль Шумчанка распавёў пра вынікі прадпрымальніцкага форума, які прайшоў у Менску, а таксама прагназуе, што чакае малы бізнес у будучым.

Анатоль Шумчанка: Пасля форума нас запрасілі ў кансультацыйны савет “Беллегпрама” па ўзаемадзеянні з малым і сярэднім бізнесам, на мерапрыемства прыехала ўвогуле шмат людзей. Выступы былі дастаткова змястоўнымі, каб нас пачуць. Прадпрымальнікі выказалі сваю пазіцыю, і зараз улада няхай вырашае, якім чынам будзе весці палітыку ў адносінах да малога бізнеса з 1 чэрвеня. Альбо ісці з праверкамі да прадпрымальнікаў, альбо не чапаць іх у бліжэйшы час. Сёння неабходна захаваць працоўныя месцы, каб у сваю чаргу захаваць нацыянальнае прадпрымальніцтва.

 РР: Якія пытанні на сёняшні момант застаюцца адкрытымі?

Анатоль Шумчанка: 27 траўня стане вядомы адказ на пытанне па тэрміналах (будзе адтэрміноўка ці не). Пытанне сертыфікацыі таксама ніхто не адмяняў, а таму яно застаецца надзённым. Але самая галоўная праблема сёння – няма гандлю. Назіраецца вельмі нізкая пакупальніцкая здольнасць насельніцтва, якая не дазваляе прадпрымальнікам у поўнай меры развіваць свой бізнес. Уласна кажучы, тое, дзеля чаго і працуюць.

РР: Ці пацягнуць прадпрымальнікі новы падаткавы прэс?

Анатоль Шумчанка: Не пацягнуць, калі не будзе істотнага павелічэння заробкаў насельніцтва. Многія не вынясуць такі прэс. Асабліва ў рэгіёнах.

РР: Сёння ў сталіцы ў многіх гандлёвых цэнтрах назіраецца сумная карцінастаяць зачыненыя павільёны з надпісаміпрадамальбоздам у арэнду”.

 Анатоль Шумчанка: А гэта ўсё і стала вынікам дзейнасці нашага ўраду. Сваімі рукамі мы адпраўляем малы бізнес у труну. Пры гэтым, не прапаноўваючы нічога новага.

 РР: Куды пойдзе малы бізнес з прадпрымальніцтва?

 Анатоль Шумчанка: Нікуды, каму прадпрымальнікі патрэбныя?

 РР: На ваш погляд, ці ёсць усё ж-такі ва ўлады разуменне сітуацыі? Разумення таго, што людзі застануцца без працы, краіна – без падаткаў?

 Анатоль Шумчанка: Цяжка сказаць. Зыходзячы з таго, што зараз спакойна на рынках, напэўна, разумеюць, што патрэбна неяк інакш глядзець на ўсе гэтыя рэчы. Час пакажа. Мне падаецца, што ўлада ўсё разумее, але паміж іх разуменнем і нашым – вельмі вялікая яма. Прадпрымальнікі хочуць захоўваць працоўныя месцы ды карміць сям’ю. У чыноўнікаў сваё разуменне, як павінен развівавацца малы бізнес – сабраць пабольш падаткаў.

 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя