Што патаннела, а што падаражэла ў Беларусі ў лістападзе
Грэчка і цытрусавыя ў лістападзе ў Беларусі патаннелі, бананы і агуркі падаражэлі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Белстата.
Прадукты харчавання і безалкагольныя напіткі ў лістападзе сталі даражэйшыя на 0,41 працэнта. Цэны на фрукты і агародніну нязначна выраслі – на 1,61 працэнта і 1,13 працэнта адпаведна. Больш за ўсё падаражэлі свежыя агуркі – на 12,87 працэнта, бананы – на 13,34 працэнта і вінаград – на 8,59 працэнта. Пры гэтым буракі патаннелі на 7,85 працэнта, белакачанная капуста – на 4,15 працэнта, рэпчатая цыбуля – на 3,97 працэнта, салодкі перац – на 4,68 працэнта, цытрусавыя сталі таннейшыя на 7,11 працэнта.
Яйкі ў лістападзе сталі даражэйшыя на 4,58 працэнта, на 1,12 працэнта падаражэў алей. Цукар-пясок патаннеў на 1,03 працэнта, безалкагольныя напіткі – на 0,15 працэнта. Цэны на крупы нязначна знізіліся – на 0,03 працэнта, пры гэтым грэцкія крупы сталі таннейшыя на 2,45 працэнта, аўсяныя камякі – на 0,91 працэнта. Манныя крупы сталі даражэйшыя на 1,22 працэнта, рыс – на 1,08 працэнта.
Тытунёвыя вырабы сталі даражэйшыя на 0,05 працэнта, алкагольныя напіткі – на 1,12 працэнта.
Нехарчовыя тавары выраслі ў цане на 0,14 працэнта.
Паслугі ў лістападзе падаражэлі на 0,82 працэнта. Больш за ўсё падаражэлі паслугі па ахове жылля (на 25 працэнтаў), а таксама жыллёва-камунальныя паслугі (на 1,2 працэнта), пры гэтым ацяпленне падаражэла на 11,46 працэнта. Рытуальныя паслугі сталі даражэйшыя на 2,45 працэнта, паслугі гарадскога транспарту – на 3,46 працэнта, канцэртных арганізацый – на 3,09 працэнта, банкаў – на 3,25 працэнта. Знізіліся цэны на санаторна-аздараўленчыя паслугі (0,76 працэнта), паслугі гасцініц (0,67 працэнта) і тэхнічны агляд аўтамабіляў (0,09 працэнта).
Інфляцыя ў Беларусі ў лістападзе склала 0,5 працэнта.