Што рэфармаваць у Беларусі? Эканоміку і сістэму дзяржаўнага кіравання



Беларуская ініцыятыва Chatham House падчас анлайн-прэзентацыі «Стаўленне беларусаў да рэформаў» прадставіла вынікі адпаведнага даследвання жыхароў Беларусі, праведзенага ў лютым 2023 года.

Асноўныя вынікі апытанняў агучыў дырэктар беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня:

– Аўдыторыя недзяржаўных СМІ часцей за іншыя крытыкуе дзеючую сістэму кіравання, уладу, рэжым і эканамічную сітуацыю ў краіне. Але па вялікім рахунку, калі паглядзець на аўдыторыю дзяржаўных СМІ, яны таксама згодны, што многае з гэтай крытыкі справедліва – шмат чыноўнікаў, высокія падаткі, мала грошай дастаецца абласным цэнтрам. Таксама ёсць разуменне таго, што сёння краіна развіваецца не так паспяхова.

Па словах даследчыка, як патэнцыйныя вобласці рэфармавання большасць беларусаў хвалюе стан эканомікі і сістэма дзяржаўнага кіравання ў Беларусі. Асобную незадаволенасць выклікае памер пенсій у краіне.

Беларускае Радыё Рацыя