Што сталася з гандлёва-эканамічным супрацоўніцтвам паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Нідэрландаў?
З афіцыйных дадзеных вядома, што ў 2021 годзе двухбаковы тавараабарот паміж Беларуссю і Нідэрландамі склаў 2 млрд. 519,1 млн. даляраў ЗША. За 2022 год дадзеныя адсутнічаюць.
Гандлёва-эканамічныя адносіны на фоне санкцый пракаментавала Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Нідэрландаў у Польшчы і Беларусі Дафна Бергсма:
– Каралеўства Нідэрландаў з самага пачатку падтрымлівае ўсе санкцыі, якія ўводзяцца супраць Рэспублікі Беларусь. Я ведаю, што некаторыя арганізацыі з Нідэрландаў выкарыстоўаюць порт у Ротэрдаме для імпарта і экспарта, але гэта адбываецца не на дзяржаўным узроўні.
Вядома, што яшчэ два гады назад у Беларусі налічвалася 104 прадпрыемствы з удзелам нідэрландскага капіталу. У сферу іх дзейнасці падпадалі вытворчасць прадуктаў харчавання, фармацэўтычнай прадукцыі і мэблі, сельская гаспадарка, грузаперавозкі, аказанне кампутарных і банкаўскіх паслуг.
Беларускае Радыё Рацыя