Што супольнага паміж новымі грошамі і аўтамабільнымі нумарамі?



Нацбанк распавёў, што на самой справе абазначаюць карцінкі на дэнамінаваных рублях.

9288083

Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнот называецца „Мая краіна – Беларусь”. Кожная банкнота прысвечана адной з абласцей Беларусі і Менску – у алфавітным парадку. Тут можна правесці паралель з беларускімі аўтамабільнымі нумарамі: лічба ў рэгіёне адпавядае назве вобласці ў алфавітным парадку, а апошні – Менск. 1 – Берасцейская вобласць, 2 – Гарадзенская, 3 – Гомельская і гэтак далей. Апошняя лічба 7 адведзена выключна сталіцы. Вось так і з новымі грашыма: самы маленькі намінал – у Берасцейскай вобласці, самы вялікі – у Менска. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Дзмітрый Лапко распавёў пра тое, што абазначаюць тыя ці іншыя выявы на новых купюрах.

5 рублёў – Берасцейская вобласць

1023200

На выяве Камянецкая вежа, на абароце – славянскія паселішчы, аб’екты з музея „Бярэсце”, фрагмент драўлянага кола і скуранога пояса. Фота: НБРБ.

10 рублёў – Віцебская вобласць

1023201

Намаляваная Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку, на абароце – тэма асветніцтва і кнігадрукавання. Тут намаляваная кніга як крыніца ведаў, Крыж Еўфрасінні Полацкай. Фота: НБРБ.

20 рублёў – Гомельская вобласць

1023202

Намаляваны Палац Румянцавых-Паскевічаў. Адваротны бок сімвалізуе духоўнасць і беларускую народнасць. Звон – сімвал духоўнасці, Тураўскае Евангелле XI стагоддзя, разьба з Веткаўскага раёна. Фота: НБРБ .

50 рублёў – Гарадзенская вобласць

1023203

Галоўны аб’ект – Мірскі замак. Адваротны бок прысвечана мастацтву. Тут намаляваная ліра, лаўровая галіна, пяро, папера, гравюра сярэднявечнага горада, а таксама прасочваюцца пагорыстыя пейзажы Гарадзенскай вобласці. Фота: НБРБ.

100 рублёў – Менская вобласць

1023204

Намаляваны замак Радзівілаў. Адваротны бок прысвечаны беларускаму тэатру і народнай творчасці. Тут намаляваныя бубен, скрыпка, батлейка, элементы народных святаў – калядная зорка, вясновая птушка. Не абыйшлося і без знакамітага Слуцкага пояса. Фота: НБРБ.

200 рублёў – Магілёўская вобласць

1023205

Галоўны аб’ект – будынак былога Сялянска-зямельнага банка. Адваротны бок прысвечана гораду і гарадскому кіраванню, рамёствам і гандлю. Тут намаляваны залаты ключ ад горада, пячатка Магілёва, малюнак з васільком, кніга друкарні братоў Вашчанка і фрагменты каваных кратаў. Фота: НБРБ .

500 рублёў – горад Менск

1023206

Вядома ж, тут намаляваная Нацыянальная бібліятэка – менавіта яе многія чакалі ўбачыць на самай вялікай цяперашняй купюры ў 200 тысяч. Адваротны бок прысвечана літаратурнай творчасці. Тут адлюстравалі пяро з чарніліцай, ліст папараці, прысутнічаюць элементы кніг. Фота: НБРБ.

kp.by