Што варта ведаць беларусам пры адкрыцці Sp. z o.o. ў Польшчы?
Беларуская супольнасць бізнесменаў у межах анлайн-клубу «101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы» правяла чарговую сустрэчу пад назвай «Рэгістрацыя Sp. z o.o. у Польшчы: некалькі тыповых памылак».

Кажа вядоўца сустрэчы, юрыст Марыя Леміза:
– Адкрыццё спулкі ў Польшчы. У Беларусі няма такога аналага, калі кампанія з адным удзельнікам, і ён жа з’яўляецца прэзесам. Такая спулка прызнаецца аналагам індывідуальнага прадпрымальніцтва. Адпаведна ёсць неабходны мінімальны ўзнос у ЗУС, які павінен аплочваць непасрэдна гэты заснавальнік. Ён рэгіструецца сам па сабе як фізічная асоба ў ЗУС і сам аплочвае гэтыя ўнёскі. Гэтыя ўнёскі дастаткова вялікія. Усяго ў месяц трэба плаціць амаль 2000 злотых.
Падчас паседжання анлайн-клубу «101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы» таксама былі патлумачаны асаблівасці стварэння Sp. z o.o. у Польшчы, калі ўстаноўцамі з’яўляюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць карту побыту ў Польшчы, ці наагул стала жывуць у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
