Што варта ведаць беларускім ІП пра інвентарызацыю ў Польшчы?
Беларуская супольнасць бізнесменаў у межах анлайн-клубу „101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” правяла чарговую сустрэчу пад назвай „Першасныя дакументы ўліку”.

Вядоўца сустрэчы, бухгалтар Марыя Лемеза нагадала прысутным, што як і ў Беларусі, у Польшчы ІП таксама не пазбаўлены інвентарызацыі:
– Важна на канец года ў такіх ІП, у якіх ёсць тавары, правесці інвентарызацыю. Павінна быць зразумела, што ў нас засталося, калі яно не рэалізавана, трэба аддзяліць тыя тавары, якія ў нас яшчэ ёсць 31 снежня. Нельга без правядзення інвентарызацыі на канец года.
Падчас паседжання анлайн-клубу „101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” таксама былі патлумачаны асаблівасці атрымання фактур, парадак прастаўлення на іх пячатак і выпадкі замены фактуры на чэк.
Цалкам матэрыял:
Фота аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя
