Што варта ведаць прадпрымальнікам у Польшчы пра валютныя разлікі?

Беларуская супольнасць бізнесменаў у межах анлайн-клубу «101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы» правяла сустрэчу пад назвай «Фактуры: як не патрапіць на вялікія падаткі». На адзін з важных момантаў мажлівасцю разлікаў валютай у Польшчы звярнула ўвагу вядоўца сустрэчы, бухгалтар Анжаліка Плескацкая:
— Перашкодаў для выстаўлення бізнесоўцамі рахункаў у чужаземнай валюце ў польскім законе няма. Таму ва ўгодах унутры Польшчы фактуры могуць выстаўляцца ў валюце. Адзіная вымога да такой фактуры тое, што квота VAT мае быць канвертаваная ў польскія злоты паводле сярэдняга курсу нацыянальнага банку на папярэднюю дату.
Падчас паседжання анлайн-клубу «101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” таксама былі патлумачаны асаблівасці валютных разлікаў у межах Еўрапейскага Звяза.
Беларускае Радыё Рацыя
