Што варта ведаць пры найманні грамадзян Беларусі на працу ў Польшчы?

Беларуская супольнасць бізнесменаў у межах анлайн-клубу „101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” правяла чарговую сустрэчу пад назвай „Найманне грамадзян РБ на працу”. Кажа вядоўца сустрэчы, юрыст Кацярына Міхалевіч:
– На жаль, апошнім часам стала частая сітуацыя, калі прымаюць на працу людзей, што ўжо маюць внж ад працы, яно атрыманае на іншага працадаўца, тады ў людзіны ёсць абавязак, права свой змяніць сваю пастанову. А пакуль ён не прынёс сваю пастанову, мы яго прыймаць не можам. Мы не чакаем, пастанова змяняецца без удзелу, цераз пошту, і нават у нас, не самае хуткае Падляшскае ваяводства, робіць гэта за тры дні.
Падчас паседжання анлайн-клубу „101 памылка прадпрымальніка ў Польшчы” таксама былі патлумачаны асаблівасці найму на працу студэнтаў і грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць на Радзіме, але працаўладкоўваюцца ў Польшчу, а таксама жыхароў краін ЕЗ.
Беларускае Радыё Рацыя
