Штодзень у Гарадзенскім цэнтры занятасці рэгіструецца больш за 40 чалавек
Штодзень у гарадзенскім цэнтры занятасці ў якасці беспрацоўных рэгіструецца больш за 40 чалавек. Агульная лічба афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных упэўнена набліжаецца да 3 000.
Яшчэ восенню мінулага года колькасць такіх людзей была ў тры разы меншай. Галоўная прычына “шалёнага” попыту на працу на думку прадстаўніка прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Гарадзенскай вобласці Васіля Корабава – дэкрэт прэзідэнта краіны аб дармаедах, які спавадаваў сур’ёзнае пагаршэнне сітуацыі на рынку працы:
– Працу і працоўныя месцы зараз цяжка знайсці, бо паўсюль ідуць скарачэнні, таму чалавек атрымліваецца на раздарожжы.
На працягу красавіка істотна змяншылася і колькасць вакансій для беспрацоўных, якія прапануе гарадзенскі цэнтр занятасці насельніцтва.
Паводле апошніх дадзеных, толькі кожны трэці зарэгістраваны можа разлічваць на працоўнае месца.
Сярэднія заробкі для большасці жадаючых знайсці працу не перавышаюць 4 мільёны рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя