Шумчанка: Мы – за роўныя ўмовы вядзення гандлю
Праблеме няроўных умоў вядзення гандлю была прысвечана сустрэча старшыні грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімірам Калтовічам. Па словах Шумчанкі, была разгледжана праца гандлёвых кропак гандляроў з Сярэдняй Азіі. Ад прадпрымальнікаў паступае шмат сігналаў на выхадцаў з Усхода аб няроўных умовах і дэмпінгу.
– Яшчэ ў кастрычніку на імя міністра быў накіраваны ліст, у якім прасілі арганізаваць такую сустрэчу. Гэтая двухбаковая сустрэча сёння адбылася з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства па падатках і зборах. Былі абмеркаваны пытанні пра тое, як зрабіць сумленную канкурэнцыю ў магазінах, каб не паступала сігналаў пра несумленны гандаль з боку гандляроў з Сярэдняй Азіі.
Як адзначае Анатоль Шумчанка, пакуль азіяцкія гандляры ўзялі адпачынак і вернуцца на беларускія кірмашы, каб зарабляць грошы, бліжэй да вясны. «Трэба паставіць іх у роўныя ўмовы з беларускімі ІП, якіх і без таго становіцца ўсё меньш у краіне», – дадае лідар «Перспектывы».
– Зразумела, што нізкія кошты падабаюцца насельніцтву. Але з іншага боку людзі мусяць разумець, што ты альбо за роўныя ўмовы для ўсіх, альбо нехта будзе сыходзіць. І пакуль гэта нашы беларусы. Мы ж таксама не можам з гэтым пагадзіцца.
Паводле інфармацыі прадпрымальнікаў, цяпер у краіне зарэгістравана каля 170 крам, якія належаць азіятам. Нягледзячы на адсутнасць дакументальных пацверджанняў, беларускія ІП не выключаюць, што гэтыя разрозненыя гандлёвыя кропкі на само
й справе з’яўляюцца адной сеткай. Прадстаўнікі малога бізнесу не выключаюць, што гандляроў з Сярэдняй Азіі падтрымліваюць мясцовыя ўлады.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Sputnik Беларусь