Шведскі ўладальнік Synevo зыходзіць з Беларусі
Здзелка па продажы холдынгам Medicover доляў у кампаніях «Сінэва» і «Нерухомасць Усход», як чакаецца, будзе закрыта да канца году.
Synevo — самая буйная на сённяшні дзень дыягнастычная сетка Беларусі, у якую ўваходзяць лабараторыя і каля 60 пунктаў здачы аналізаў у 25 гарадах Беларусі. У ёй працуе больш за 500 супрацоўнікаў.