Сістэму кіравання дзяржфінансамі рэфармуюць
Сістэма кіравання дзяржфінансамі ў Беларусі будзе рэфармаваная. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў. Стратэгія ўяўляе сабой комплекс мераў, неабходных для „доўгатэрміновай збалансаванасці і ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы”. Стратэгія падрыхтавана паводле ацэнак Сусветнага банку. Для яе рэалізацыі ствараецца міжведамасны савет. Яго ўзначаліць першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.
