Сітуацыя з беспрацоўем выходзіць з-пад кантролю
Штомесяц колькасць беспрацоўных у Гарадзенскай вобласці павялічваецца ў сярэднім на 700 чалавек. Як зазначае начальнік аддзела прагназавання і аналізу рынку працы Гарадзенскага гарвыканкама Аксана Флёрка, сітуацыя з беспрацоўем паступова выходзіць з-пад кантролю. Не ў апошнюю чаргу – па віне працадаўцаў.
– Любы працадаўца ад моманту з’яўлення вакансіі да 2 тыдняў павінен паінфармаваць службу занятасці насельніцтва пра наяўнасць вольных працоўных месцаў. І ёсць парушальнікі. Па ўсёй Гарадзенскай вобласці і ў Гародні вядзецца кантроль за працадаўцамі.
Дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення сведчаць пра тое, што ў студзені 2016 года склад беспрацоўных у рэгіёне перакрочыў 6 000 чалавек. У цэнтрах занятасці на 100 працоўных вакансій зарэгіставана 123 чалавекі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня