Сітуацыя з “іпэшнікамі” абвастраецца



Улады Беларусі не збіраюцца ісці на саступкі індывідуальным прадпрымальнікам у пытанні рэалізацыі тавараў без пацвярджальных дакументаў. Такую выснову робіць лідар грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка па выніках сустрэчы з намеснікам міністра эканомікі Ірынай Касцевіч.

Шумчанка зазаначыў, што рашэнне грунтуецца на пазіцыі Лукашэнкі. На думку ўладаў, прадпрымальнікі павінны перабудоўвацца, шукаць, магчыма, іншыя формы працы з партнёрамі. “Акрамя барацьбы, я нічога людзям прапанаваць не магу”, – кажа Шумчанка. З іншага боку, ён прызнае, што ўлады ўсё ж такі не адмаўляюцца ад камунікацыі з прадстаўнікамі малога бізнэсу. Іншая справа, што ўрад і мясцовыя чыноўнікі ўсё роўна не могуць паўплываць на сітуацыю.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 году індывідуальныя прадпрымальнікі могуць рэалізаваць тавары, увезеныя толькі з пацвярджальнымі дакументамі.

Беларускае Радыё Рацыя