Скарачаецца вытворчасць грузавікоў, аўтобусаў, матацыклаў
Вытворчасць грузавікоў і аўтобусаў скарацілася за год удвая. Найбольш эканамічны крызіс ударыў па грузавых вагонах – паведамляе Белстат. Іх вытворчасць абвалілася больш чым у 5 разоў. Беларускія матацыклы таксама аказаліся незапатрабаванымі. Удвая менш сталі вырабляць грузавікоў, сярод якіх і знакамітыя БелАЗы. Выпуск тралейбусаў скараціўся ня так значна. Менш сталі вырабляць і легкавікоў. Аднак у параўнанні з папярэднімі гадамі гэта высокія лічбы. Раней у Беларусі збіралі ўсяго некалькі сотняў легкавікоў на год.
Фота belapan.by
