Скарацілася колькасць працоўных Берасцейскага электралямпавага завода
Амаль у два разы літаральна за год скарацілася колькасць працоўных Берасцейскага электралямпавага завода. Зараз тут працуе каля шасці соцень чалавек. Сярэдні заробак не перавышае пяцісот рублёў.
Старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка адзначыла, што “лямпачка” проста не вытрымала канкурэнцыі:
– Я думаю, што гэта прычына таго, што нашы ўлады сталі скупляць вельмі шмат камплектуючых у Кітаі. Калі паглядзець на нашу лямпачку, то палова камплектуючых – гэта Кітай. Таму, натуральна, што колькасць людзей, якія працуюць на камплектацыі, змяншаецца. І ўвогуле апошнім часам я заўважаю ў нашых крамах усё больш кітайскіх тавараў. Чаму такая ідзе пераарыентацыя – не зразумела. Нашы людзі застаюцца без працы, іх звальняюць, таму што фактычна ўсё гэта шкло закупляецца ў Кітаі.
Кіраўніцтва вытворчасці тлумачыць такую сітуацыю запазычанасцямі перад банкам і фарматаваннем накірунку працы завода ў цэлым.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце