Складскія запасы зноў пачалі расці
Не гледзячы на падзенне тэмпаў прамысловай вытворчасці, у верасні складскія запасы ў Беларусі зноў выраслі.
Па стане на першага кастрычніка яны павялічыліся на 148 мільярдаў рублёў і склалі амаль 34 трыльёны рублёў. А гэта 70 працэнтаў ад сярэдне-месячнага аб’ёму вытворчасці.
Да гэтага, у жніўні, складскія запасы былі скараціліся крыху больш, чым на адзін трыльён беларускіх рублёў.
