Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf зноў забаронены для ўвозу ў Беларусь



Савет міністраў пастановай нумар 744 ад 3 лістапада прадоўжыў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў кампаній Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Апошняй належыць брэнд Nivea. Ён будзе дзейнічаць да 4 траўня 2023 года. Пастанова ўрада апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Забарона была ўведзена ў красавіку 2021 года. Да гэтага тры кампаніі адмовіліся спансіраваць Чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі. У выніку Менск быў пазбаўлены права прымаць чэмпіянат. У адказ урад забараніў увоз і рэалізацыю тавараў кампаній па ўказанні Лукашэнкі.