Смаргоні абвесцілі конкурс партнёрскіх ініцыятываў



У межах рэалізацыі праекта “Кластэрны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый” у Смаргонскім раёне абвешчаны конкурс партнёрскіх ініцыятываў. Агульны бюджэт праекта, які фінансуецца Еўразвязам, складае 48000 еўра. Як зазначае намеснік старшыні грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз” Сяргей Каляда, ажыццяўленне падобных праектаў дае дадатковыя магчымасці развіцця патэнцыялу агратурыстычнага і гісторыка-культурнага кластэру рэгіёна:

– Галоўнае – навучыцца прыцягваць інвестыцыі ў інфаструктурныя праекты. Давайце абмяркуем вашыя ідэі. Пасля трэба напісаць заяўку. Мы пастараемся дапамагчы скласці яе тэхнічна правільна. Навучым, як трэба весці такія праекты. А далей – у бой!

Удзельнічаць у конкурсе праектаў маюць магчымасць як прадстаўнікі ўлады, так і пазаўрадавыя арганізацыі, а таксама аб’яднанні індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 15 снежня 2015 года да 31 студзеня 2016.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня