Спад эканомікі ў Беларусі назіраецца нават па афіцыйных лічбах



Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў першую ацэнку валавога ўнутранага прадукту за 2022 год.

Аб’ём ВУП знізіўся ў супастаўных цэнах амаль на 5% у параўнанні з 2021-м. Ліпень 2022-га стаў месяцам пікавага зніжэння ВУП, калі эканоміка прасела больш чым на 10%. Але ўжо са жніўня, як сведчыць афіцыйная статыстыка, зніжэнне замарудзілася.

Як адзначаюць адмыслоўцы, спад эканомікі выкліканы масавымі рэпрэсіямі і спрычыненай імі эміграцыяй высокакваліфікаваных спецыялістаў, а таксама санкцыямі, накладзенымі на лукашэнкаўцаў за суўдзел у агрэсіі супраць Украіны, і стратай украінскага рынку для беларускай эканомікі.

Беларускае Радыё Рацыя