Спагнаныя ў Беларусі штрафы перавысілі „план”
Улады паведамілі пра спагнаныя штрафы па выніках 2021 году. Прыбытак ад штрафных санкцый амаль на 50 мільёнаў рублёў (больш за 20 мільёнаў даляраў у эквіваленце) перавысіў першапачатковы план уладаў.

Гэта вынікае з удакладнення асобных паказнікаў рэспубліканскага бюджэту на 2021 год, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Агульная сума, якая трапіла ў бюджэт ад штрафных санкцый, склала амаль 140 мільёнаў рублёў.
У гэтай лічбе значны ўнёсак штрафаў і іншых фінансавых спагнанняў з фігурантаў адміністрацыйных і крымінальных спраў за леташнія акцыі пратэсту, кампенсацыі за збой руху грамадскага транспарту, рэпосты матэрыялаў, нават падабайкі пад публікацыямі ў сацсетках.
