Спажывецкія цэны працягваюць расці
На 0,51% выраслі спажывецкія цэны ў кастрычніку 2018 года, паведаміў Белстат.
Харчовыя тавары падаражэлі на 1,02%, нехарчовыя — на 0,34%, паслугі патаннелі на 0,28%.
З пачатку года цэны павялічыліся ў цэлым на 4,24%. Харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 3,17%, нехарчовыя — на 3,89%, тарыфы на паслугі павысіліся на 6,87%.
У кастрычніку 2017 года цэны выраслі на 1,20%, за 10 месяцаў — на 3,94%.
Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год спажывецкія цэны павінны павялічыцца не больш чым на 6%. У сваёй апошняй ацэнцы Нацбанк чакаў, што інфляцыя будзе на ўзроўні каля 5,5%. Па выніках 2017 года інфляцыя склала 4,59%.