Спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі за паўгоддзе на 2,9%



На 0,4% выраслі спажывецкія цэны ў чэрвені, паведаміў Белстат. За першае паўгоддзе інфляцыя дасягнула 2,9%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у чэрвені ў параўнанні з маем склаў 100,5%, са снежнем 2017 года — 102,1%.

Харчовыя тавары падаражэлі ў чэрвені на 0,7%, за шэсць месяцаў — на 2,4%, нехарчовыя — адпаведна на 0,1% і 2%, паслугі — на 0,4% і 5,3%.

У чэрвені 2017 года цэны павялічыліся на 0,7%, за паўгоддзе — на 3,4%, у маі 2018 года — знізіліся на 0,3%.

БелаПАН